Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
Информация к новости
  • Просмотров: 30
  • Автор: admin
  • Дата: 25-06-2020, 16:33
25-06-2020, 16:33

Новыя спецыяльнасці БНТУ – 2020

Категория: Сотрудничество с УПТО, УССО, УВО

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт – вядучая тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова краіны – сёлета святкуе свой стогадовы юбілей. Ва ўніверсітэце на дзённай і завочнай формах навучання займаецца больш за 35 тысяч чалавек. Гэта студэнты, магістранты, аспіранты, дактаранты, ліцэісты, слухачы падрыхтоўчага аддзялення, курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта.

Новыя спецыяльнасці БНТУ – 2020
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт – вядучая тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова краіны – сёлета святкуе свой стогадовы юбілей. Ва ўніверсітэце на дзённай і завочнай формах навучання займаецца больш за 35 тысяч чалавек. Гэта студэнты, магістранты, аспіранты, дактаранты, ліцэісты, слухачы падрыхтоўчага аддзялення, курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта.

Падрыхтоўку інжынерных кадраў для народнай гаспадаркі краіны па 89 спецыяльнасцях ажыццяўляюць 119 кафедр і 2 195 чалавек прафесарска-выкладчыцкага саставу, 1 100 з якіх маюць вучоныя ступені і званні, у тым ліку 2 акадэміка НАН Беларусі, 199 дактароў, прафесараў і 829 кандыдатаў навук, дацэнтаў.

У гэтым годзе ў БНТУ адкрываецца набор па шматлікіх новых спецыяльнасцях.

На энергетычным факультэце з’явіцца новая спецыяльнасць «Праектаванне і эксплуатацыя атамных электрычных станцый». Студэнты будуць вывучаць абсталяванне і асновы эксплуатацыі паратурбінных установак, атрымаюць базавыя веды па ядзернай фізіцы, працы ядзерных энергетычных рэактараў, радыяцыйнай бяспецы і абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі атамных электрастанцый. Выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю «інжынер-энергетык» і пасля размеркавання для працы на АЭС будуць праходзіць адмысловую падрыхтоўку на трэнажорах у вучэбна-трэніровачных цэнтрах і на дзеючых станцыях. Акрамя таго, у навучальны план спецыяльнасці ўваходзяць дысцыпліны, якія тычацца працы асноўнага абсталявання цеплавых электрычных станцый. Гэта дасць магчымасць выпускнікам працаваць таксама на традыцыйных ТЭС.

Факультэт тэхналогіі кіравання і гуманітарызацыі адкрывае набор абітурыентаў па новым напрамку «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» – эканамічная бяспека прамысловага прадпрыемства. Упершыню ў СНД прапануецца атрымаць спецыяльнасць інжынерна-эканамічнага профілю ў галіне эканамічнай бяспекі з атрыманнем дыпломаў з кваліфікацыяй «інжынер-эканаміст». Унікальнасць новага напрамку спецыяльнасці і набыты выключны набор інжынерных, эканамічных і кіраўніцкіх кампетэнцый, арыентаваных пераважна на выпрацоўку стратэгій эканамічнай бяспекі прадпрыемстваў прамысловага комплексу, дазволяць быць звышзапатрабаванымі на рынку працы. У 2021 годзе на факультэце плануецца адкрыццё спецыяльнасці «Перапрацоўка другасных рэсурсаў».

Факультэт транспартных камунікацый у рамках спецыяльнасці «Пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне» прапануе новую спецыялізацыю «Інавацыйнае абсталяванне для атрымання прадуктаў з адпрацаваных будаўнічых канструкцый». Выпускнікі атрымаюць спецыяльнасць «інжынер». Маладыя спецыялісты могуць займацца праектаваннем, вытворчасцю, эксплуатацыяй і рамонтам спецыяльных пад’ёмна-транспартных машын і абсталявання для атрымання запатрабаваных прадуктаў з адпрацаваных будаўнічых канструкцый. Таксама яны вельмі запатрабаваныя ў сферы будаўніцтва, дарожнага будаўніцтва, эксплуатацыі і абслугоўвання абсталявання.

На прыборабудаўнічым факультэце ў рамках спецыяльнасці «Біятэхнічныя медыцынскія прыборы і сістэмы» будуць адкрыты дзве спецыялізацыі: «Тэхнічныя сродкі дыягностыкі і лячэння» і «Тэхнічныя сродкі замены органаў і рэабілітацыя», якія займаюцца распрацоўкай і выпускам пратэзаў розных відаў, эндапратэзаў сасудаў, клапанаў сэрца і медыцынскага абсталявання. Гэта дазволіць выпускнікам працаваць у арганізацыях Міністэрства аховы здароўя, іншых прадпрыемствах, якія займаюцца вытворчасцю, сервісным абслугоўваннем і рамонтам медыцынскай тэхнікі.

Механіка-тэхналагічны факультэт на спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці» прапануе спецыялізацыю «Адытыўныя тэхналогіі ў ліцейнай вытворчасці», якая дазваляе авалодаць навыкамі мадэлявання і праектавання ліцейных працэсаў, засвоіць перадавыя тэхналогіі, такія як стэрэалітаграфія, звышвысокачастотнае і лазернае спяканне, фотапалімерызацыя, 3D-друк і іншыя. Спецыяльнасць адносіцца да вострадэфіцытных, таму медалісты і пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд маюць магчымасць паступіць на яе без уступных іспытаў (http://priem.bntu.by).

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце таксама правялі рэбрэндынг спецыяльнасці «Гарадскі электрычны транспарт», і сёлета ВНУ будзе ажыццяўляць набор па абноўленай спецыяльнасці «Электрычны і аўтаномны транспарт». А ў наступным годзе плануецца адкрыць новую спецыяльнасць «Прамысловы дызайн» з некалькімі напрамкамі: «Дызайн транспартных сродкаў» на аўтатрактарным факультэце, «Дызайн вытворчага абсталявання» на факультэце тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі.

НІА
па матэрыялах сайта https://times.bntu.by
Информация к новости
  • Просмотров: 30
  • Автор: admin
  • Дата: 25-06-2020, 15:24
25-06-2020, 15:24

НАДУВНЫЕ МАТРАСЫ, КАМЕРЫ и др.

Категория: МЧС ИНФОРМИРУЕТ

НАДУВНЫЕ МАТРАСЫ, КАМЕРЫ и др.


Очень часто при отдыхе на воде люди используют различные надувные предметы. Плавание на них опасно, а для человека, не умеющего плавать, часто заканчивается трагически. Надувные камеры, матрасы очень лёгкие, даже слабого ветра и течения достаточно, чтобы отнести их на большие расстояния. Стоит отвлечься на несколько минут – и берег оказывается вне пределов досягаемости. Матрас может захлестнуть волной, он может выскользнуть из-под пловца и накрыть его с головой. К тому же любой надувной предмет может иметь скрытый дефект, который не всегда удаётся обнаружить своевременно: из него может выйти воздух и он потеряет плавучесть в любой момент.
15 июня 2019 года работники ОСВОДа сняли с острова посреди Немана двух женщин. Инцидент произошел в Гродно. Две женщины плавали по Неману на матрасе. В какой-то момент он сдулся. Дамы оказались на острове посреди реки. Работники ОСВОДа подплыли к ним на лодке и доставили на берег.
В Малорите 24 июня 2019 года работник ОСВОДа достал из водоема двух перевернувшихся на надувном матрасе детей. Женщина вместе с 8-летним сыном и 10-летней племянницей отдыхала у водоема городского парка. Она придерживала надувной матрас, на котором загорали дети. В какой-то момент, не почувствовав дна, женщина отпустила его, а ветер отнес матрас в сторону. Школьники запаниковали и оказались в воде: девочка удержалась за край матраса, мальчик начал тонуть. На помощь подоспел работник ОСВОДа, который вытащил детей из воды и доставил на берег. Медицинская помощь им не понадобилась.
МЧС НАПОМИНАЕТ!
Важно! Любые подручные надувные средства, могут выскользнуть из рук, сдуться по какой-либо причине, и человек окажется в воде.
Запрещается:
- использовать для плавания надувные матрасы, круги, камеры и др. надувные предметы, т.к. они не являются плавсредствами.

Мы в социальных сетях:

^