» » 100 балаў на ЦТ – вынік напружанай працы. Шлях да поспеху выпускніцы СШ №5 г. Масты Меліны Трафімовіч
Информация к новости
  • Просмотров: 36
  • Автор: admin
  • Дата: 27-07-2020, 08:16
27-07-2020, 08:16

100 балаў на ЦТ – вынік напружанай працы. Шлях да поспеху выпускніцы СШ №5 г. Масты Меліны Трафімовіч

Категория: НОВОСТИ

Кажуць, калі чалавек мае дар бачыць, ён піша карціну, калі мае дар чуць, ён піша музыку, калі мае дар адчуваць душой, ён піша вершы. Піша, каб адкрыць аднаму яму вядомую таямніцу сусвету, каб падзяліцца радасцю з намі…

100 балаў на ЦТ – вынік напружанай працы. Шлях да поспеху выпускніцы СШ №5 г. Масты Меліны Трафімовіч


Бог не абдзяліў дарам, талентам і нашу Меліну Трафімовіч, вучаніцу СШ № 5 г. Масты. Сціплая, ветлівая, адкрытая і, разам з тым, такая настойлівая, працалюбівая. Дзяўчынку з дзяцінства вабілі яркія вокладкі кніг. Гартаючы іх старонкі, яна адкрывала для сябе вялікі і неабсяжны свет. Калі ў кнізе заставалася ўсяго некалькі старонак, дзяўчынка здзіўлена глядзела і не разумела: як у дзесяці, пяцідзесяці ці нават ў пяцістах старонках размясцілася вялікая гісторыя?!

І сёння яна ўвесь свой ​​вольны час, кожную хвіліну, кожную секунду прысвячае любімай справе. Горнецца душа ў дзяўчыны і да складання вершаў. Неаднаразова яны гучалі ў выпусках школьнага блога “Мова родная – мова модная”. Меліна выдатна малюе, з адзнакай закончыла Мастоўскую дзіцячую школу мастацтваў. А літаратура і мова даюць ёй крылы творчасці, радасці жыцця, дапамагаюць глыбей і паўней атрымліваць асалоду ад яго. І ўсё заканамерна. Вынікам такой ўпартай працы, такіх старанняў стала перамога ў 2020 годзе ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў у секцыі “Лінгвістыка”. Меліна адзначана дыпломам ІІ ступені. За поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці ў Дзень Незалежнасці яна была ўзнагароджана прэміяй Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта.

А сёння ў Меліны 100-бальны вынік на ЦТ па беларускай мове. Любоў дзяўчыны да роднай мовы, літаратуры, культуры прывіла, у першую чаргу, матуля, Ганна Альбінаўна, якая працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Яна ж з’яўлялася навуковым кіраўніком вучаніцы, займалася падрыхтоўкай да тэсціравання. А на працягу ўсіх школьных гадоў у вывучэнні роднага слова Меліне дапамагала Наталія Іванаўна Грудская.

Усім вядома, што работа з таленавітымі дзецьмі патрабуе значных душэўных і фізічных затрат. Але ж якое вялікае эмацыянальнае задавальненне прыносіць вынік такой работы! Пажадаем жа Меліне вялікай веры, поспехаў! Пажадаем і ў далейшым пазнаваць невядомае, рабіць адкрыцці, радаваць нас сваімі дасягненнямі!

Таццяна Пракапеня,
класны кіраўнік 11 “В” класа
ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Масты”
скачать dle 10.3форекс портал для начинающих / бинарные опционы
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Мы в социальных сетях:

^