» » Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленн
Информация к новости
  • Просмотров: 46
  • Автор: admin
  • Дата: 11-06-2020, 08:29
11-06-2020, 08:29

Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленн

Категория: Сотрудничество с УПТО, УССО, УВО

Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў указ № 209, якім уносяцца змены ва ўказ № 80 ад 7 лютага 2006 года «Аб правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

Прынятыя змены дазволяць выпускнікам профільных аграрных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічвацца па выніках гутаркі без уступных іспытаў пры наяўнасці ў атэстаце адзнак не ніжэй за 6 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнак не ніжэй за 7 балаў па адпаведных профільных прадметах. У межах профільнага навучання класы аграрнай накіраванасці функцыянуюць на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У 2019/2020 навучальным годзе ў X–XI класах аграрнай накіраванасці навучалася 2476 вучняў.

Вучні аграрных класаў вывучаюць на павышаным узроўні асобныя навучальныя прадметы (профільныя прадметы) і дадаткова асвойваюць змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў аграрныя прафесіі», якая распрацавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і зацверджана пастановай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2018 № 58. Залічэнне ў класы аграрнай накіраванасці ажыццяўляецца па конкурсе: сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 5 балаў і адзнакі па профільных вучэбных прадметах не ніжэй за 6 балаў (пастанова Міністэрства адукацыі ад 02.12.2019 № 180 ўзгоднена з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання).

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ініцыявала прадастаўленне льгот выпускнікам класаў аграрнай накіраванасці пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю (па аналогіі з залічэннем выпускнікоў педагагічных класаў на педагагічныя спецыяльнасці). Дадзеная прапанова падтрымана Міністэрствам адукацыі. Унесены адпаведныя змены ў Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 80 (падрыхтаваны праект Указа). Указам таксама прадастаўляюцца прэферэнцыі для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве), пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей. Яны змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама паступаць па-за конкурсам (для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У ліку прэферэнцый для гэтай катэгорыі асоб таксама паступленне па-за конкурсам (для атрымання вышэйшай адукацыі) на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» пры наяўнасці сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі. Акрамя таго, Міністэрству транспарту і камунікацый даручана вызначыць парадак прафесійнага адбору асоб для атрымання вышэйшай адукацыі па асобных спецыяльнасцях грамадзянскай авіяцыі. Падрыхтоўку такіх спецыялістаў плануецца пачаць з 2021 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

НІА
паводле матэрыялаў афіцыйнага інтэрнэт-рэсурсу
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусьскачать dle 10.3форекс портал для начинающих / бинарные опционы
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Мы в социальных сетях:

^